Полезные ресурсы

Детский правовой сайт

Главное управление по образованию Могилевского облисполкома

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Могилевский областной исполнительный комитет

Сайт Президента Республики Беларусь

Министерство образования Республики Беларусь

Помощь людям в трудной жизненной ситуации

еще ссылки
 

17.12.2014

Беларусы - гэта мы

16 снежня навучэнцы группы №4 (куратар Меляшкевіч І.У.) ладзілі літаратурную гасцёўню на тэму "Беларусы - гэта мы". Яны расказвалі аб культуры і традыцыях беларускага народа, аб культурнай спадчыне яго .
Дзе б мы ні былі, якую б экзатычную прыроду ні бачылі, нас заўсёды цягне да нашых лясоў, да нашых палёў. Чым жа так прываблівае беларуская зямля? Напэўна, не толькі сваёй сціплай і рамантычнай прыродай, сваёй мовай, казкамі і легендамі, але і людзьмі, якія жывуць тут. Гэта пра нашу беларускую зямлю напісаў Уладзімір Караткевіч:
Любіце гэтую сваю зямлю аддана і да канца,
Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна.
Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры сваёй нацыі. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым частавалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі.
Аб гэтым вельмі даступна расказалі Фокін Уладзіслаў, Марынічаў Ягор, Зайцаў Вячаслаў, Тарасенка Яўген, Галанаў Аляксандр, Ліпскі Аляксей, Костусей Дзіма, Кудрачоў Аляксандр, Шаўцоў Уладзімір, Рэшэтнікаў Кірыл.
Затым рабяты адведалі цуды нашай беларускай нацыянальнай кухні. У гэтым ім дапамагалі матулі Галанава Аляксандра, Новікава Арцёма, Рэшэтнікава Кірыла, Рудэнкі Дзяніса. А бацькі Зайцава Вячаслава са Шклова частавалі ўсіх сваім ліпавым мёдам.
Дык будзем жа захоўваць нашу гасціннасць, дабразычлівасць, сумленнасць, працавітасць і павагу да нашых народных традыцый і звычаяў!